viasna on patreon

Брэст: на незалежных журналістаў здзейснілі напад, а пасля забралі ў пастарунак

2015 2015-06-01T23:14:00+0300 2015-06-02T11:16:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-napad-zurnsl.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 1 чэрвеня, калі мясцовыя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава рыхтавалі сюжэт пра шкоду палення ў адным з брэсцкіх гандлёвых цэнтраў.

У часе падрыхтоўкі рэпартажу журналістам замінаў рабіць здымкі малалетні хлопчык. Пасля таго, як Мілана Харытонава зрабіла заўвагу, да яе і Алеся Ляўчука падбег невядомы мужчына (верагодна, бацька хлопчыка – на фота), спрабаваў забраць камеру, абражаў, а пасля паваліў Алеся Ляўчука на зямлю і выклікаў міліцыю. У выніку журналістаў завезлі ў пастарунак, дзе ўзялі тлумачэнні наконт канфлікту. Паводле словаў Алеся Ляўчука, супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе карэктна і прыблізна праз гадзіну журналісты пакінулі Маскоўскі РАУС г.Брэста без складання пратаколаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства