viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-06-02T11:12:50+0300 2017-10-25T15:31:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Бабруйская актывістка Галіна Смірнова атрымала адмову на правядзенне пікета за 15 хвілін да яго пачатку; Працяглы час няма звестак пра палітзняволенага Ігара Аліневіча; Трэці раз за апошнія два месяцы памежнікі затрымалі на мяжы журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

"Каментар эксперта": Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі выступіў на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў рэдакцыі тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” ў Беластоку. Падчас выступу правабаронца закрануў тэмы уціску палітзняволеных, стасункаў Еўропы і Беларусі, працы праваабаронцаў перад надыходзячымі прэзедэнцкімі выбарамі.

“Падзея”: 28 траўня быў вынесены прысуд Юрыю Рубцову – суд Пружанскага раёна прызнаў яго вінаватым і пакараў двумя гадамі калоніі агульнага рэжыму.Палітвязень заявіў, што будзе абскарджваць прысуд, які  лічыць несправядлівым. Раней актывіст быў асуджаны на 1,5 года «хіміі», якія адбываў у спэцкамэндатуры вёскі Куплін Пружанскага раёну. Праваабарончая супольнасць прызнае Юрыя Рубцова палітвязнем і патрабуе неадказнага вызвалення Рубцова і іншых палітзняволеных.

Госць рубрыкі “Асоба”: каардынатар гуманітарнай місіі на Украіне – Зміцер Салаўёў. Праваабарончы цэнтар "Вясна" ініцыяваў правядзенне гуманітарнай місіі на Украіне. Асноўная яе мэта - дапамога ўкраінскім перасяленцам з зоны канфлікту, якіх у адным толькі Харкаве налічваецца каля 100 тысяч чалавек. Распачать кампанію плануецца ў Харкаве, пазней да акцыі далучацца Чарнігаў, Львоў, Чаркасы ды Адэса.

 У музычных паўзах -  кампазіцыі Барыса Грэбеншчыкова з новага альбома "Соль"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства