Баранавічы: пададзена скарга ў Вярхоўны суд па справе аб забароне пікета

2015 2015-06-02T10:55:35+0300 2015-06-02T10:55:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны cуд на рашэнне суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 27.01.2015 года і вызначэнне судовай калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ад 19.03.2015 года. Суды першай і другой інстанцый адмовілі ў задавальненні яго скаргі на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама аб забаране правядзення пікета 10 снежня 2014 года.

Сяргей Гоўша адзначае, што ён катэгарычна не згодны як з пастановамі судоў, так і рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама, які, на яго думку, незаконна забараніў пікет да 66-х угодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Праваабаронца ўказвае, што гарадскі і абласны суды “не заўважылі”, што Баранавіцкі гарвыканкам сам парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, бо не ўказаў матывы, па якіх пікет быў забаронены, а таксама тэрмін адказу заяўнікам аб прынятым рашэнні. Суды першай і другой інстанцый таксама не прынялі да ведама тлумачэнні праваабаронцы аб незаконнасці патрабаванняў з боку гарвыканкама ад заяўнікаў заключэння дамоў з міліцыяй па ахове грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў, чым парушалася Пастанова Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207. Самымі абсурднымі, на думку Сяргея Гоўшы, выглядаюць тлумачэнні ў судзе прадстаўнікоў Баранавіцкага гарвыканкама аб тым, што ён у сваёй заяве не ўказаў меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем і прыборкай тэрыторыі пасля пікета.

– У нашай заяве было сказана, што да яе прыкладаюцца копіі дамоў з паліклінікай і ЖКГ і былі прыкладзены самі копіі. Таксама ў заяве ў гарвыканкам маюцца абавязальніцтвы заяўнікаў масавага мерапрыемства па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства, аб тым, што яны абавязуюцца забяспечыць грамадскі парадак. Але суддзі “не заўважылі” і гэтых дакументаў, – пракаментаваў Сяргей Гоўша.

Праваабаронца просіць Вярхоўны Суд адмяніць як неабгрунтаваныя і незаконныя рашэнні судоў, а таксама рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама аб забароне пікета.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international