Баранавічы: пададзена касацыйная скарга па справе аб забароне першамайскага пікета

2015 2015-06-01T11:54:54+0300 2015-06-01T12:39:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Актывіст прафсаюзнай суполкі РЭП Рыгор Грык падаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на рашэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, які 21 траўня прызнаў неабгрунтаванымі яго патрабаванні на дзеянні гарадскіх уладаў па забароне першамайскага пікету.

Рыгор Грык не згодны з рашэннем суда першай інстанцыі і адзначае, што суд не прыняў да ўвагі той факт, што гарвыканкам сам парушыў закон, не ўказаўшы матывы забароны правядзення масавага мерапрыемства. У сваёй скарзе грамадскі актывіст гаворыць, што толькі ў судзе даведаўся ад кіраўніка юрыдычнага аддзела гарвыканкама пра сапраўдныя прычыны забароны.

– Мне гарвыканкам забараніў пікет таму, што ў маёй заяве не было сказана, ці будуць ва ўдзельнікаў пікета аўтамабілі і піратэхнічныя сродкі. Але артыкул 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах” патрабуе, каб звесткі аб выкарыстанні піратэхнічных сродкаў і транспарту падаваліся ў заяве, калі арганізатары масавага мерапрыемства іх выкарыстоўваюць. А паколькі я хацеў правесці пікет без выкарыстання транспартных і піратэхнічных сродкаў, таму нічога пра гэта і не пісаў у сваёй заяве, – пракаментаваў Рыгор Грык.

Разам з тым, суддзя Мікалай Селімановіч прызнаў бок дзяржаўнага органа і абавязак заяўніка ўказваць інфармацыю аб выкарыстанні ці невыкарыстанні транспартных сродкаў, піратэхнічных вырабаў падчас масавага мерапрыемства. Ацэньваючы аргумент суда аб правамоцнасці абмежавання права на правядзенне мірнага пікету па прыкмеце яго абавязку ў заяве ўказаць інфармацыю аб невыкарыстанні транспартных сродкаў, піратэхнічных вырабаў і адкрытага вогнішча, Рыгор Грык прыйшоў да высновы, што ў дадзеным канкрэтным выпадку суд першай інстанцыі неправільна трактуе нарматыўны акт.

Прафсаюзны актывіст просіць Брэсцкі абласны суд адмяніць рашэнне суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 21 траўня 2015 года і вынесці новае рашэнне, не перадаючы справу на новы разгляд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international