Гродзенскія чыноўнікі занепакоеныя ўплывам на дзяцей “негатыўных інтэрнэт-рэсурсаў”

2015 2015-05-31T19:27:23+0300 2015-05-31T19:27:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне днямі на базе абласной газеты “Гродзенская праўда” прайшоў круглы стол з удзелам старшыняў аблвыканкаму Уладзіміра Краўцова, гарвыканкаму Мечыслава Гоя, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Гродзеншчыны, розных чыноўнікікаў абласнога ўзроўню.

Прысутныя на гэтым круглым стале абмяркоўвалі праблемы інфармацыйнай бяспекі падрастаючага пакалення ў эпоху бурлівага развіцця інфармацыйных тэхналогій і пытанні абароны ад шкоднага ўплыву на дзяцей і моладзь негатыўных інтэрнэт-рэсурсаў. Удзельнікі шмат увагі ўдзялілі дасягненням, з іхнага гледзішча, сваёй працы.

Сярод іншага ў цэнтры ўвагі была тэма ўсталявання ў школах вобласці электронных турнікетаў. Такія прыстасаванні фіксуюць прыход і адыход вучняў са школы. З гэтых турнікетаў на мабільныя тэлефоны бацькоў прыходзяць адпаведныя паведамленні. Ідэю ўсталявання такіх турнікетаў падтрымліваюць прадстаўнікі сілавых структур. Так што ёсць рэальная перспектыва, што ў недалёкай будучыні такая форма электроннага кантролю за месцазнаходжаннем дзяцей у гродзенскіх школах будзе ўведзена. Праўда, меркавання бацькоў па гэтым пытанні пакуль ніхто не запытаўся. А менавіта ў канцы траўня ва ўсіх школах праходзяць бацькоўскія сходы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international