Касацыйная скарга асуджанага да растрэлу будзе разгледжаная 14 ліпеня

2015 2015-05-28T14:16:15+0300 2015-05-28T14:21:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/03_rasstrel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхар Рэчыцы Іваноў Сяргей асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства. Фота БелаПАН.

Жыхар Рэчыцы Іваноў Сяргей асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства. Фота БелаПАН.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 14 ліпеня Вярхоўным судом будзе разгледжана касацыйная скарга Сяргея Іванова.

Хутчэй за ўсё скарга будзе разглядацца ў закрытым рэжыме.

Нагадаем, 18 сакавіка 2015 года жыхар Рэчыцы Сяргей Іваноў быў прыгавораны Гомельскім абласным судом да выключнай меры пакарання за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю.

Прысудам суда абвінавачаны прызнаны вінаватым у хуліганстве, якое суправаджалася прымяненнем гвалту, які быў здзейснены паўторна, групай асоб, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 КК; у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, небяспечнага для жыцця пацярпелага, з хуліганскіх меркаванняў, прадугледжаных п. 7 ч. 2 ст.147 КК; ў рабаванні маёмасці, злучаным з ужываннем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелых, здзейсненым паўторна, групай асоб, прадугледжаным ч. 2 арт. 206 КК; ў крадзяжы маёмасці, учыненых паўторна, групай асоб, прадугледжаным ч. 2 арт. 205 КК; у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), якое было здзейснена з асаблівай жорсткасцю, прадугледжанае п. 6 ч. 2 арт.139 КК Рэспублікі Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international