Працяглы час няма звестак пра Ігара Аліневіча

2015 2015-05-27T14:23:02+0300 2015-05-27T14:23:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alinevich-10.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Працяглы час няма звестак пра палітзняволенага Ігара Аліневіча, які адбывае пакаранне ў калоніі „Віцьба -3″. Апошні раз ён патэлефанаваў напачатку траўня і паведаміў, што 10 дзён знаходзіўся у штрафным ізалятары. Пасля гэтага прыйшоў адзін ліст. „Гэта ізаляцыя, фізічная і псіхалагічная. Некаму вельмі хочацца, каб пра палітзняволеных увогуле ўсе забылі”, — кажа маці палітвязня Валянціна Аліневіч. - Яго заўжды трымалі ў інфармацыйным вакууме. А зараз, калі яшчэ адмянілі спатканні і ізноў пачаўся ціск, я нават не маю магчымасці пагаварыць з ім сам насам. Прыходжу да высновы, што гэта тычыцца ўсіх палітвязняў. Іх літаральна душаць.

Валянціна Аліневіч перапісваецца з роднымі некалькіх палітвязняў „Балотнай плошчы” ў Расеі. Яны, па яе словах, таксама асуджаны ні за што. Але ў адрозненні ад Беларусі, адбываюць свой тэрмін без дадатковага ціску з боку адміністрацый папраўчых установаў. Ім дазваляюць спатканні, перадачы, сустрэчы з роднымі, для іх магчыма ўмоўна-датэрміновае вызваленне. А на беларускіх палітзняволеных увесь час ідзе сапрўдны незаконны садысцкі ціск, — кажа маці палітвязня Ігара Аліневіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international