Гомельскіх актывістаў дапытваюць па факце рассылкі парнаграфіі

2015 2015-05-26T08:38:27+0300 2015-05-26T08:38:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg

Гомельскіх дэмакратычных актывістаў апытваюць у Следчым камітэце па справе рассылкі парнаграфічнага роліка з узламанай скрыні праваабаронцы Леаніда Судаленкі. У якасці сведак свае тлумачэнні далі Уладзімір Кацора, Віктар Казлоў і Андрэй Толчын. На думку Андрэя Толчына, работа следчых мае фармальны характар:

 - Зараз вырашаюць, што рабіць далей, ці аддаваць камп’ютары, ці ўзбуджаць крымінальную справу. Таму, што ў дзяржавы ўсё ў руках, яны могуць закінуць любы файл у любы камп’ютар і сцвярджаць сваімі ж дзяржаўнымі экспертамі, што гэта адсюль распаўсюджвалася і гэтак далей. Таму на маю думку гэта ўсё не аб’ектыўна, гэта на маю думку спланаваная правакацыя.

Крымінальная справа па факце распаўсюду парнаграфіі з узламанай скрыні праваабаронцы Леаніда Судаленкі была пачатая 14 красавіка гэтага года. 8 красавіка міліцыянты правялі ператрусы з канфіскацыяй на працоўным месцы і на кватэры праваабаронцы. Праваахоўнікі тлумачылі, што нібыта з электроннай скрыні Леаніда Судаленкі быў накіраваны парнаграфічны відэаролік у Следчы камітэт і інспекцыю па падатках і зборах Савецкага раёна Гомеля.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international