Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў парушаюць заканадаўства аб зваротах грамадзян і не маюць сваёй пазіцыі (дакументы)

2015 2015-05-25T16:42:09+0300 2015-05-25T16:42:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гродзенскі праваабаронца Раман Юргель у канцы красавіка зрабіў запыты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці і старшыняў пастаянных камісій вышэйшага заканадаўчага органу. Прадстаўнік БХК выслаў ім 18 лістоў – адпаведна колькасці – 13 і 5. Зварот праваабаронца датычыў пазіцыі дэпутатаў і старшыняў камісій адносна законнасці Дэкрэту №3 і адпаведнасці яго Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародным дамовам, якія падпісала наша дзяржава. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гродзенскай вобласці, якія маюць яшчэ па два памочнікі, праца якіх аплочваецца з дзяржаўнага бюджэту, нават не адказалі на гэтыя звароты. Такім чынам гэтыя асобы нават не выконваюць заканадаўства аб зваротах грамадзян.

   Афіцыйныя адказы прыйшлі толькі ад Мікалая Самасейкі, старшыні камісіі па міжнародных справах, Уладзіміра Васіленкі, старшыні пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях і Віктара Гушчы, члена пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях па Гродзенскай вобласці.

   Змест дасланых адказаў, а таксама той факт, што большасць дэпутатаў нават не адказалі на зварот, на думку Рамана Юргеля, яскрава сведчаць пра тое, што гэтыя дзяржаўныя асобы не маюць сваёй пазіцыі адносна важнага пытання развіцця краіны і выконваюць толькі дэкаратыўныя функцыі.

   Звароты былі дасланыя дэпутатам з наступных акругаў: №48 – Аляксандру Сягодніку (старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы), №49 – Алене Берасневай, №50 – Васілю Міхно, №51 – Віктару Лісковічу, №52 – Александру Межуеву, №53 – Наталлі Кучынскай, №54 – Віктару Гушчу, №55 – Леаніду Ермантовічу, №56 – Анатолю Коханаву , №57 – Андрэй Наумовічу (старшыні пастаяннай камісіі па правах чалавека і СМІ), №58 – Але Сопікавай, №59 – Валерыю Кокашу, №60 – Сяргею Ушкевічу, а таксама

старшыні ПП НС РБ Уладзіміру Андрэйчэнку, яго намесніку – Віктару Гумінскаму, старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах Мікалаю Самасейку, старшыні пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Уладзіміру Васіленку, старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Людміле Міхальковай.

Дакументы: 1. Адказ ад Мікалая Самасейкі 2. Адказ ад Віктара Гушчы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international