У Оршы забаранілі адразу 6 пікетаў

2015 2015-05-25T10:30:11+0300 2015-05-25T10:30:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 і 25 траўня акцыі супраць увядзенння Дэкрэта №3 "Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства" збіраліся правесці актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Гэтае пытанне вельмі балючае для горада: тут, апрача аднаго-двух, практычна не працуюць мясцовыя прадпрыемствы. Аршанцы – беспрацоўныя вымушана, і шмат хто з іх мусіць шукаць хаця б неафіцыйнае працы, каб утрымліваць сям'ю. Якраз яны і падпадаюць у катэгорыю "дармаедаў".

Аршанскі райвыканкам не даў дазволу на правядзенне акцый, якія планаваліся на працягу двух дзён у розных месцах горада. Прычына – адсутнасць дамоў з ЖКГ, міліцыяй і медыкамі, якія мусяць абслугоўваць масавыя мерапрыемствы. Неабходнасць заключэння дамоў і прадастаўлення іх разам з заяўкай на пікет была прапісана ў адпаведным рашэнні Аршанскага гарвыканкаму яшчэ некалькі гадоў таму. З тае пары па ініцыятыве актывістаў не было дазволена ніводнага масавага мерапрыемства.

Аршанцы спрабавалі судзіцца за сваё права на правядзенне мірных сходаў і права выказваць уласныя меркаванні. У суд выклікалі прадстаўнікоў пералічаных у рашэнні выканкама арганізацый – паліклінікі, ЖКГ і міліцыі. Аказалася, што дамову рэальна заключыць толькі з "камунальнікамі". Прадстаўнікі медустановы давялі суду, што ў пераліку іх платных паслуг няма такого віду дзейнасці, як абслугоўванне масавых акцый. Адпаведна, паліклініка не мае права заключыць дамову на неіснуючую паслугу. Прадстаўнікі міліцыі запэўнілі таксама, што не маюць права аказваць платныя паслугі такога кшталту, аднак гатовы ахоўваць правапарадак падчас акцый бясплатна – у тым выпадку, калі заяўнікі атрымаюць дазвол ад уладаў.

Паводле такой логікі, каді выканкам патрабуе выканаць невыканальныя ўмовы, грамадзяне практычна не маюць шанцу атрымаць дазвол на масавыя акцыі ў Оршы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international