Брэст: гарадскія ўлады забаранілі пікеты супраць дэкрэта “аб дармаедах”

2015 2015-05-23T08:23:00+0300 2015-05-24T08:24:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/darmaed.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўкі на правядзенне дзесяці такіх мерапрыемстваў у розных мікрараёнах горада падавалі мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Самі пікеты былі запланаваны на 25 траўня.

Праз гэты спосаб ініцыятары акцый збіраліся данесці сваё стаўленне аб недапушчальнасці ўвядзення ў Беларусі прымусовай працы, прадугледжанай Дэкрэтам №3 ад 2 красавіка 2015 года. Аднак Брэсцкі гарвыканкам не дазволіў ладзіць пікеты, спаслаўшыся на тое, што заяўнікі не заключылі адмысловыя дамовы з камунальнымі службамі, установай аховы здароўя і міліцыяй.

Адзін з заяўнікаў пікетаў, намеснік старшыні АГП Уладзімір Вуек перакананы, што акцыі, прысвечаныя дэкрэту “аб дарамаедах”, выклікалі б цікавасць у жыхароў горада, а забарона абумоўлена тым, што ўлады проста баяцца дыялогу з уласным народам: тым больш, калі размова ідзе пра сацыяльныя праблемы.

Варта адзначыць, што гарвыканкам не дазволіў пікеты не толькі ў цэнтры Брэста (каля ЦУМа і кінатэатра “Беларусь”), але і на пляцоўках, якія самімі ўладамі вызначаныя для правядзення такіх масавых мерапрыемстваў - на стадыёне “Лакаматыў” і ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international