Алесь Бяляцкі - госць святочнай сустрэчы Amnesty International у Польшчы

2015 2015-05-23T18:44:12+0300 2015-05-23T18:44:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-ai-polska-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі з дырэктарам польскага Amnesty International Драгініяй Надаждзін заклікаюць дзяліцца свабодай

Алесь Бяляцкі з дырэктарам польскага Amnesty International Драгініяй Надаждзін заклікаюць дзяліцца свабодай

23 траўня ў Варшаве кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі стаў спецыяльным госцем на гадавой сустрэчы актывістаў аддзяленьня Amnesty International у Польшчы.

Трэба адзначыць, што польскае аддзяленьне АІ, якое аб'ядноўвае каля трох з паловай тысячаў актывістаў, сёлета сьвяткуе 25-я ўгодкі заснаваньня і з гэтай нагоды ладзіць кампанію з заклікам да ўсіх дзяліцца свабодай.

Былы беларускі вязень сумлення падчас выступу на  гэтай сустрэчы распавёў, што за час яго знаходжання ў калоніі сябры Amnesty з Польшчы даслалі яму сотні і сотні лістоў і паштовак са словамі салідарнасьці і з тысячамі подпісаў у ягоную абарону. Па словах Алеся Бяляцкага, гэтыя лісты былі моцнай падтрымкай, за што ён выказаў удзячнасьць усім сябрам Amnesty, якія пісалі яму. Праваабаронца заклікаў польскіх актывістаў і надалей праводзіць кампаніі салідарнасьці.

Таксама Алесь Бяляцкі распавёў пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, якую ахарактарызаваў як “дрэнную і бязь зьменаў да лепшага”, і заклікаў сяброў Amnesty International у Польшчы і далей працаваць з Беларусьсю па пытаньнях вызваленьня палітычных вязьняў і супраць сьмяротнага пакараньня. Актывісты AI з свайго боку выказалі салідарнасьць з беларускім народам у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international