viasna on patreon

Гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу

2015 2015-05-22T23:38:28+0300 2015-05-22T23:38:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fota-zabaronal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй адпусцілі з Чыгуначнага РАУС без складання пратаколу, пратрымаўшы больш за тры гадзіны. Фрылансеры былі затрыманыя сёння, 22 траўня, каля будынку суда Гомельскага раёна. Міліцыянерам не спадабалася, што яны здымалі відэа каля будынку суда. У судзе разглядаўся адміністрацыйны пратакол, складзены ў дачыненні Кастуся Жукоўскага, якога ў трэці ўжо раз абвінавацілі ў «незаконным вырабе прадукцыі СМІ» (артыкул 22.9 КаАП). За працу без акрэдытацыі фрылансера пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

У Чыгуначным РАУС, куды даставілі затрыманых, па словах Кастуся Жукоўскага, іх вадзілі з кабінета ў кабінет, не ведалі, што рабіць. «Нарэшце міліцыя сказала, што здымаць відэа каля будынку суда можна, але мы «павінны ведаць аб важнасці аб'екта», - пракаментаваў фрылансер.

Гэта не першае пакаранне праз суд журналіста за прафесійную працу. У красавіку фрылансера судзілі двойчы па артыкуле 22.9 КаАП. Пратаколы ў дачыненні яго складалі супрацоўнікі Нараўлянскай міліцыі і Чыгуначнага РАУС Гомеля. Суд пакараў яго штрафамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства