Гродзеншчына: заяўленыя АГП пікеты супраць Дэкрэту №3 не дазволены

2015 2015-05-22T14:11:30+0300 2015-05-22T14:11:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гродзенскія прадстаўнікі АГП па-ранейшаму спрабуюць атрымаць дазвол на правядзенне інфармацыйных пікетаў. На гэты раз прадстаўнікі гэтай партыі падалі заяўкі на правядзенне шэрагу пікетаў супраць Дэкрэту №3 – так званага дэкрэту “пра дармаедаў”. Пяць заяваў было пададзена ў гарвыканкам у Гродне, іншыя – ў Слоніме, Лідзе і Астраўцы. Аднак атрымаць станоўчы адказ на правядзенне такіх інфармацыйных пікетаў не ўдалося.

Гродзенскія чыноўнікі цягам многіх гадоў сістэмна адмаўляюць грамадскім актывістам і прадстаўнікам палітычных партый праводзіць масавыя мерапрыемствы. Па словах старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч, Дэкрэт№3 абсалютна неканстытуцыйны, ён супярэчыць асноўнаму закону дзяржавы, у ім утрымліваецца шэраг неадпаведнасцяў і супярэчнасцяў. Аднак выказаць публічна свае меркаванні сябрам АГП не далі і на гэты раз.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international