Гомельскага журналіста-фрылансера суд трэці раз пакараў за працу без акрэдытацыі, а пасля паседжання яго яшчэ і затрымалі

2015 2015-05-22T13:57:21+0300 2015-05-22T14:11:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

22 траўня суд Гомельскага раёна разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены супрацоўнікамі АУС Гомельскага райвыканкама ў дачыненні журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) фрылансера суд пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь. Кастуся Жукоўскага абвінавацілі ў тым, што ў сакавіку 2015 года ён праводзіў відэаздымку ў вёсцы Чарацянка Гомельскага раёна. Потым па тэлеканале «Белсат» быў рэпартаж пра занядбаную царкву ў Чарацянцы. Фрылансеру паставілі ў віну тое, што ён працаваў без акрэдытацыі ў МЗС для замежнага СМІ.

Пасля паседжання Кастусь Жукоўскі здымаў на відэакамеру каля будынка суда Гомельскага раёна і быў затрыманы міліцыяй разам з калегай Наталляй Крывашэй. Зараз іх павезлі ў Чыгуначны РАУС Гомеля для разбіральніцтва.

Гэта не першае пакаранне праз суд журналіста за прафесійную працу. У красавіку фрылансера судзілі двойчы па артыкуле 22.9 КаАП. Пратаколы ў дачыненні яго складалі супрацоўнікі Нараўлянскай міліцыі і Чыгуначнага РАУС Гомеля. Суд пакараў яго штрафамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international