viasna on patreon

У Асіповіцкім раёне людзям не выплочваюць заробкі і адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі

2015 2015-05-21T16:25:24+0300 2015-05-21T16:25:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bespacouny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пасяджэнні Асіповіцкага райвыканкама днямі ў шэрагу іншых пытанняў было разгледжана пытанне выплаты заработнай платы і сітуацыя на рынку працы ў раёне. Высветлілася, што сітуацыя па гэтых пытаннях у раёне проста катастрафічная – у першым квартале ў рэжыме няпоўнай занятасці ў Асіповіцкім раёне працавалі 3167 чалавек, альбо 18% ад спісачнай колькасці працоўных у раёне, з якіх 2919 знаходзіліся ў цалкадзённым (цалказменным) прастоі.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт газеты “Асіповіцкі край”, “…за трыбуну з тлумачэннямі быў запрошаны і шэраг кіраўнікоў нашых буйных прадпрыемстваў — вагонабудаўнічага, аўтаагрэгатаў, шклозавода “Ялізава”. У красавіку працаўнікі УКДВП “Рамбуд”, напрыклад, своечасова не атрымалі зарплату, і кіраўнік ужо прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, але напружанасць назіраецца не ў адным асобна ўзятым працоўным калектыве. У першым квартале ў рэжыме няпоўнай вымушанай занятасці на Асіповіччыне працавалі 3.167 чалавек — 18% ад спісачнай колькасці ў цэлым па раёне, з якіх 2.919 знаходзіліся ў цалкадзённым (цалказменным) прастоі. Сёння сітуацыя паціху паляпшаецца, але праблем па-ранейшаму хапае. Прычым, разам з памяншэннем колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва ў наяўнасці рост звярнуўшыхся за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў службу занятасці. Па стане на 1 мая колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 247 чалавек — на 175 больш, чым на пачатак года, заяўленыя вакансіі знізіліся са 195 да 76 і, як вынік, вырас каэфіцыент напружанасці”.

З прыведзеных лічбаў добра бачна, што бліжэйшым часам у колькасць “дармаедаў” у Асіповіцкім раёне значна павялічыцца, бо сітуацыя на мясцовым рынку працы толькі пагаршаецца. Нягледзечы на тое, што, як піша “Асіповіцкі край”, “За студзень-красавік у нас створана 224 новыя рабочыя месцы, і пошук найбольш аптымальных шляхоў выйсця з існуючай сітуацыі актыўна працягваецца”, мясцовыя жыхары скардзяцца на падзенне ўзроўню заробкаў, іх пастаянную затрымку і адсутнасць магчымасці знайсці хоць якую-небудзь годную працу ў раёне. Аднак беларускія ўлады, замест таго, каб гарантаваць працаўнікам своечасовую выплату заработнай платы і забяспечыць людзей працоўнымі месцамі з прыстойнымі заробкамі, больш занепакоены тым, каб пералічыць “дармаедаў, якія самі забяспечваюць сябе і свае сем’і, і абкласці іх новымі падаткамі.

Спасылка на матэрыял: http://www.gzt-akray.by/osipovichi/2015/05/u-asipovitskim-rayvyikankame-bolsh-za-pausotnyu/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства