Брэсцкі аблвыканкам: пікет салідарнасці забаронены слушна, бо гэта не палітвязні, а крымінальнікі (дакумент)

2015 2015-05-21T16:07:43+0300 2015-05-21T16:07:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biar-akc-palit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такі адказ атрымалі бярозаўскія праваабаронцы з Брэсцкага аблвыканкаму за подпісам намесніка старшыні аблвыканкаму Леаніда Цупрыка на сваю скаргу на рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму пра забарону пікету 25.03.2015.

Аблвыканкам абмінуў аргументацыю забароны пікета, што адной з яго мэтаў “было распальванне нацыянальнай варожасці”, але забарону пікету ўсё ж падтрымаў па іншых падставах: “Грамадзяне М. Статкевіч, І. Аляневіч, М. Дзядок, Я. Васьковіч, А. Пракапенка і Ю. Рубцоў, якія ў Вашай заяве аб правядзенні масавага мерапрыемства ад 9 сакавіка 2015 г. названы “палітвязнямі”, асуджаны па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Сярод іх такія злачынствы, як арганізацыя масавых беспарадкаў, хуліганства, здзейсненае групай асоб, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, абраза суддзі”.

Нагадаем, што праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч звярнуліся ў аблвыканкам з просьбай прызнаць неправамерным рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму адносна забарны пікета 25 сакавіка. Мэта пікету: адзначэнне чарговых угодкаў БНР і выказванне салідарнасці з палітвязнямі, патрабуючы іх вызвалення. Бярозаўскі райвыканкам угледзеў уадной з гэтых мэтаў распальванне нацыянальнай варожасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international