Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: прэзентацыя міжнародных экспертаў

2015 2015-05-28T10:37:00+0300 2015-05-28T08:18:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom-pravou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентацыя «Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: заканадаўства і практыка» з удзелам экспертаў з Беларусі, Польшчы і ЗША  адбудзецца ў Беларускім дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава 28 траўня.

У рамках прэзентацыі будзе прадстаўлена інфармацыя аб актуальнай сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў галіне псіхіятрыі ў Беларусі: заканадаўства, правапрымяняльная практыка, асаблівасці беларускай рэальнасці. Таксама будуць прадстаўлены рэкамендацыі, падрыхтаваныя міжнароднымі экспертамі.

Прэзентацыя «Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: заканадаўства і практыка» стане завяршальным мерапрыемствам міжнароднай практычнай сустрэчы юрыстаў, праваабаронцаў і экспертаў у галіне псіхіятрыі, арганізаванай Беларускім домам правоў чалавека ім. Б. Звозскава (Літва), Хельсінкскім фондам па правах Чалавека (Польшча), Амерыканскай асацыяцыі юрыстаў (ЗША). У працэсе сустрэчы ўдзельнікі і эксперты абмяркуюць сістэмныя праблемы, звязаныя з выкананнем правоў чалавека ў галіне псіхіятрыі ў Беларусі, практыку функцыянавання розных дзяржаўных інстытутаў і ўстаноў і галоўныя праблемныя вобласці з пункту гледжання захавання стандартаў у псіхіятрыі ў Беларусі.

Удзельнікамі дыскусій стануць юрысты і праваабаронцы-практыкі, якія маюць досвед працы з сітуацыямі парушэнняў правоў чалавека ў псіхіятрыі, а таксама псіхіятры-практыкі, якія ацэньваюць рэальную сітуацыю з іншай, прафесійнай перспектывы.

На прэзентацыю запрашаюцца юрысты, праваабаронцы, а таксам іншыя зацікаўленыя асобы.

Месца і час: Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава (Vilnius, Latako 3), 28 траўня. Пачатак у 13 гадзін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international