Подпісы за беларускамоўныя шыльды перадалі ў Салігорскі выканкам

2015 2015-05-21T09:52:42+0300 2015-05-21T09:52:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vulica-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорская арганізацыя ТБМ скончыла збор подпісаў пад патрабаваннем да мясцовых уладаў прывесці шыльды з назвамі Салігорскага райвыканкаму і Савета дэптутатаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама ўсю вонкавую інфармацыю ў горадзе ў адпаведнасць з патрабаваннямі моўнага закандаўства.

Па словах старшыні суполкі Уладзіміра Масакоўскага, свае подпісы пад зваротам пакінулі актывісты арганізацыі і вядомыя грамадскія дзеячы гораду. Агулам зварот да мясцовых уладаў падтрымала амаль паўсотні чалавек. У аўторак, 19 траўня, дакумент з подпісамі быў накіраваны на разгляд старшыні Салігорскага райвыканкаму Аляксандру Рымашэўскаму. 

Гэта ўжо ня першая спроба мясцовых актывітаў Таварыста беларускай мовы абараніць свае моўныя правы, аднак дагэтуль у абсалютнай большасці выпадкаў шыльды з назвамі і вонкавая інфармацыя ва ўстановах гораду, у тым ліку органах мясцовай улады, выкананы толькі на рускай мове. Тым не менш Уладзімір Масакоўскі лічыць, што ў цяперашніх грамадска-палітычных умовах маецца рэальны шанец зменшыць ступень дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян у сталіцы шахцёраў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international