У Рызе распачаўся Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

2015 2015-05-20T11:14:42+0300 2015-05-20T11:35:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eapcsc-lv-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адкрыццё Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Рызе. 20 траўня 2015

Адкрыццё Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Рызе. 20 траўня 2015

20 траўня ў Рызе распачаў працу Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, тэма якога сёлета “Пашырэнне магчымасцяў грамадзянскай супольнасці ва Усходнім Партнёрстве: Бягучыя праблемы і будучыя сцэнары”. У Форуме бярэ ўдзел старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі.

Форум будзе працаваць 20 – 21 траўня. Сёння яго ўдзельнікаў вітала прэм’ер-міністр Латвійскай Рэспублікі Лаймдата Страўюма. Сярод высокапастаўленых асобаў у канферэнцыі бярэ ўдзел Камісар Еўрасаюза па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах па пашырэнні Ёханэс Хан.

Сярод асноўных мэтаў арганізатары Форума называюць пашырэнне магчымасцяў зацікаўленых бакоў грамадзянскай супольнасці з ЕС і краінаў Усходняга Партнёрства – Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны. Канферэнцыя ладзіцца дзеля падвышэння ролі грамадзянскай супольнасці, спрыяння абмену трансфармацыйным досведам і перадавой практыкай у мэтах садзейнічання трансгранічнаму супрацоўніцтву па пытаннях сацыяльнага і палітычнага ўключэння, падсправаздачнага кіравання, стабільнасці і бяспекі, а таксама ўстойлівага развіцця.

Цягам двух дзён у межах Форуму пройдуць тэматычныя сесіі – “Грамадзянская супольнасць як стратэгічна зацікаўлены бок ва Усходнім партнёрстве”, “На шляху да агульнай прасторы міру і квітнення: роля грамадзянскай супольнасці”, “Падтрымка грамадзянскай супольнасці ў суседніх краінах: патэнцыял, інструменты, эфектыўная практыка з боку ЕС” і “Актывізацыя суседніх краінаў, бачанне і задачы для Усходняга партнёрства”.

Выпрацаваныя падчас гэтых сессіяў рэкамендацыі для асобаў, якія прымаюць рашэнні, будуць прадстаўлены грамадскасці, а таксама на Саміце Усходняга партнёрства, які адбудзецца 21 – 22 траўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international