Вярхоўны суд дамагаецца, каб Польшча забараніла «Белсату» выкарыстоўваць свой лагатып

2015 2015-05-20T09:48:03+0300 2015-05-20T09:48:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Беларускія суддзі хочуць, каб польскі суд прызнаў іх вырак, згодна з якім «Белсат» парушае правы менскага прадпрымальніка. Кіраўніцтва каналу лічыць вырак палітычна матываваным.

Акружны суд у Варшаве атрымаў вырак беларускага Вярхоўнага суда, які тычацца забароны ўжывання таварнага знаку «Белсату». Абапіраючыся на палажэнні Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу гаспадарчы аддзел раённага суда ў Варшаве можа надаць сілу прысуду і забараніць «Белсату» выкарыстоўваць свой таварны знак на тэрыторыі Беларусі. Перад прыняццем свайго рашэння суд у Варшаве папрасіў тэлебачанне TVP, часткай якога з’яўляецца «Белсат», прадставіць сваю пазіцыю.

У верасні 2014 году Вярхоўны Суд задаволіў пазоў Андрэя Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць назву, гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі і на інтэрнэт-старонцы.

З пазовам супраць «Белсату» выступіў Андрэй Белякоў з фірмы «БЕЛСАТплюс». Ён патрабаваў забароны выкарыстання таварнага знаку «Белсат ТВ» нібыта праз тое, што людзі асацыююць таварны знак ягонага прадпрыемства з тэлеканалам «Белсат».

«Людзі асацыююць нас з тэлеканалам, прыходзяць, як да карэспандэнтаў са сваёй бядою, прапановамі. Гэта перашкаджае нам працаваць», – заявіў бізнесовец.

Справу супраць «Белсату» у Вярхоўным судзе разглядалі два разы. Першы раз прэтэнзіі Белякова адкінулі. У другі раз гэтае рашэнне перагледзелі, такім чынам, каб не было магчымасцяў абскардзіць канчатковы вырак.

Паводле дырэктаркі каналу Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, ажыццявіць забарону на выкарыстанне лагатыпу «Белсат» наўрад ці магчыма, бо знак зарэгістраваны на тэрыторыі Польшчы ды Еўразвязу. Такім чынам, назву можна выкарыстоўваць у інтэрнэце і ў праграмах на спадарожніку. На ейную думку, суд супраць «Белсату» – палітычна матываваны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international