У Наваполацку затрымалі Зьмітра Дзякава — за плякат «Свабоду палітвязьням»

2015 2015-05-19T20:53:09+0300 2015-05-19T20:53:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rastiazhka_vitebsk.jpg

Паводле сайта БХД, плякат быў вывешаны  ў Віцебску 14 траўня. Актывіст — сябар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Зьміцер Дзякаў — ня стаў хаваць свайго імя.

Пра сваё затрыманьне Зьміцер паведаміў віцебскай каардынатарцы аргкамітэту Тацяне Севярынец.

«Зьміцер вучыцца ў Наваполацку ва ўнівэрсытэце, туды ён паехаў па нейкіх сваіх студэнцкіх справах. У 16.23 ён даслаў мне СМС, што яго затрымалі і што ён знаходзіцца ў Наваполацкім гарадзкім аддзяленьні міліцыі. Я ў адказ напісала: „За расьцяжку“? Ён адказаў „Так“. Я патэлефанавала яму, каб падтрымаць, нешта параіць. Як толькі Зьміцер спытаўся, ці падпісваць яму пратакол, размаўляць яму забаранілі», — распавяла спадарыня Тацяна.

З тае пары тэлефон Зьмітра не адказвае: гучыць паведамленьне, што абанэнт недасяжны.

Чаму хлопца затрымалі ня ў Віцебску, дзе ён жыве, а ў Наваполацку, Тацяна Севярынец ня ведае. Паводле якога артыкула на яго склалі пратакол, невядома таксама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international