Вярхоўны суд не задаволіў скаргу магілёўскага журналіста

2015 2015-05-19T16:24:51+0300 2015-05-19T16:24:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/burakou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь у асобе намесніка старшыні Руслана Аніскевіча разгледзеў скаргу магілёўскага журналіста Алеся Буракова на пастанову суда Ленінскага раёна Магілёва ад 8 кастрычніка 2014 года аб вынясенні штрафу ў памеры 6 мільёнаў рублёў за незаконны выраб прадукцыі СМІ, а таксама пастанову Магілёўскага абласнога суда ад 20 лістапада 2014 года, які пакінуў рашэнне ў сіле.

У адказе звяртаецца ўвага на тое, што правапарушэнне Алеся Буракова заключалася ў незаконным вырабе артыкула пад назвай “Тропой контробандиста: работают ли российские санкции в приграничье?”, які 25 жніўня 2014 года быў размешчаны на сайце нямецкага СМІ “Deutsche Welle”. З гэтай нагоды на журналіста быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Падчас выняцці кампутараў у Буракова быў знойдзены базавы матэрыял, з якога быў зроблены гэты артыкул для сайта, а таксама фотаздымкі, якія былі размешчаны на сайце нямецкага радыё.

Усё гэта стала падставай для вынясення адміністрацыйнага штрафа, бо, паводле суддзі, Алесь Буракоў не меў акрэдытацыі, аднак здзяйсняў сваю прафесійную журналісцкую дзейнасць для замежнага СМІ.

А.Буракоў у сваёй скарзе звяртаў увагу, што міліцыянты парушылі яго права на распаўсюд інфармацыі, аднак Вярхоўны суд палічыў падобную аргументацыю неабгрунтаванай.

З рашэннем Вярхоўнага суда Алесь Буракоў не згодзен  і мае намер звяртацца ў Камітэт ААН па правах чалавека, бо ўсе магчымыя сродкі сваёй абароны ў межах нацыянальнага заканадаўства ён вычарпаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international