Вярхоўны суд не задаволіў скаргу грамадскага актывіста са Светлагорска Юрыя Ляшэнкі

2015 2015-05-19T10:14:06+0300 2015-05-19T10:14:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liashenka-bespredel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст са Светлагорска, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка атрымаў з Вярхоўнага суда па пошце адказ на сваю скаргу. Ён прасіў ВС адмяніць пастанову суда Светлагорскага раёна аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за правядзенне пікету. Заяўнік спасылаўся на Канстытуцыю і міжнародныя нормы. Нагадаем, 25 лістапада 2014 года Юрый Ляшэнка намагаўся правесці пікет у абарону людзей з абмежаванымі магчымасцямі на цэнтральнай плошчы Светлагорска, але як толькі разгарнуў плакат – быў затрыманы работнікамі «хуткай дапамогі» і дастаўлены ў шпіталь.

У адказе з Вярхоўнага суда за подпісам Р. Г. Аніскевіч заяўніку нагадалі, што пікет мог быць праведзены толькі з дазволу райвыканкама, а Юрый Ляшэнка такога дазволу не атрымаў. «Не знашлі свайго пацверджання довады скаргі аб супярэчнасці пастановы суда Светлагорскага раёна нормам міжнароднага заканадаўства. Такім чынам, вывады суда з'яўляюцца абгрунтаванымі і поўнасцю пацверджаны доказамі», - пішацца ў адказе з ВС.

Варта нагадаць, што згодна ранейшаму рашэнню Светлагорскага райвыканкама, у горадзе была толькі адна пляцоўка, дазволеная для правядзення мітынгаў і пікетаў – сцэнічная пляцоўка ў парку культуры і адпачынку. Калі ж пачаліся судовыя разбіральніцтвы на справе Юрыя Ляшэнкі, высветлілася, што «сцэнічнай пляцоўкі ў парку культуры і адпачынку» наогул не існуе ў прыродзе. І рашэнне райвыканкама «Аб масавых мерапрыемствах» у любым выпадку немагчыма было б выканаць. Так, актывіст звяртаўся па дазвол у райвыканкам, і яму чыноўнікі адказалі, што пікетаваць і мітынгаваць можна толькі на «сцэнічнай пляцоўцы ў парку культуры і адпачынку». На справе ж выявілася, што такога месца папросту не існуе.

Тады выканкам прыняў новае рашэнне, якім вызначыў іншую пляцоўку – на стадыёне, за высокім плотам.

Юрый Ляшэнка мае намер падаць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека на парушэнне яго права на свабоду выказвання і свабоду мірных сходаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international