Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-05-19T04:18:03+0300 2015-05-21T12:28:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Баранавіцкі актывіст падаў у суд на гарадскі выканаўчы камітэт; 12 траўня ў Бруселі адбылася сустрэча з роднымі шасці беларускіх палітвязняў; Стала вядомае новае месца адбыцця пакарання палітвязня Мікалая Дзядка.

"Каментар Эксперта": Міністэрства Унутраных Спраў Беларусі прапануе скараціць працягласьць кароткага спаткання да дзьвюх гадзінаў ў выхаваўчых мэтах. З прыняццем новых нормаў і скарачэннем часу на кантакты зняволеных з сваякамі, насуперак меркаванню міністра ўнутраных спраў Беларусі, немінуча нівелюецца выхаваўчая функцыя пенітэнцыярных установаў.Сітуацыю каментуе юрыст ПЦ "Вясна" Павал Сапелка

“Падзея”: Беларусь далучылася да Балонскага працэсу і ўступіла ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Аднак эксперты адзначаюць, што пра выкананне асноўных прынцыпаў Балонскага працэсу, такіх як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй казаць пакуль не даводзіцца.

“Па-за межамі”: Апеляцыйны суд у Бахрэйне 14 траўня падтрымаў прысуд аб зняволенні Набілу Раджабу, прэзідэнту Бахрэйнскага Цэнтра па правах чалавека і намесніку Генеральнага сакратара FIDH, асуджанаму за “публічную абразу афіцыйных устаноў” у Твітэры. Праваабаронцы прызналі Набіла Раджаба вязнем сумлення і абвясцілі акцыю з патрабаваннем яго вызвалення. ПЦ“Вясна” далучыўся да акцыі Amnesty International у падтрымку калегі і сябра з Бахрэйна Набіла Раджаба.

 У музыных паўзах -  кампазіцыі гурта Recha.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international