viasna on patreon

Жыхарам Брэста прапануюць новы спосаб зваротаў да чыноўнікаў

2015 2015-05-18T11:09:20+0300 2015-05-18T11:09:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовы відэаблогер Сяргей Пятрухін мае намер дапамагчы тым з грамадзянаў, хто не здолеў дазваніцца на “прамыя лініі”, што ладзяць прадстаўнікі ўладаў, могуць падрыхтаваць адмысловы відэазварот, каб распавесці пра свае праблемы.

Падставай для стварэння новай грамадзянскай ініцыятывы Сяргей Пятрухін лічыць тое, што ёсць шмат скаргаў, калі не ўсе жадаючыя могуць патэлефанаваць на “прамыя лініі”, што арганізаваныя гарадскім і абласным выканкамамі, таксама як і трапіць на прыём да чыноўнікаў адпаведнага ўзроўню. Таму вядомы ў Брэсце відэаблогер вырашыў стварыць новы інтэрнэт-праект пад назвай “Спецыяльная лінія”, каб прыцягнуць увагу уладаў да набалелых праблем у грамадстве. Такім чынам Сяргей Пятрухін мяркуе дамагчыся больш эфектыўнанай працы брэсцкіх чыноўнікаў у справе разгляду зваротаў грамадзян. Акрамя дапамогі у запісе відэазваротаў і іх размяшчэнні ў Інтэрнэце, аўтар ініцыятывы збіраецца адсочваць рэакцыю чыноўнікаў на тыя пытанні, што агучаныя ў гэтых зваротах.

Раней Сяргей Пятрухін стварыў цыкл уласных дакументальных відэафільмаў пра жыллёвыя праблемы жыхароў Брэста, што выклікала вяляікі рэзананс у горадзе.

З анонсам праекта “Спецыяльная лінія” можна азаёміцца тут.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства