Мінінфармацыі рыхтуе папярэджанні шэрагу сайтаў?

2015 2015-05-16T09:44:00+0300 2015-05-18T09:46:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sait.jpg

Ужо некалькі рэдакцый сайтаў атрымалі афіцыйныя лісты за подпісам міністра Ліліі Ананіч. Яна інфармуе пра выяўленыя на рэсурсах «парушэнні заканадаўства аб СМІ» і запытвае звесткі пра юрыдычную ці фізічную асобу ўладальнікаў. Верагодна, гэта робіцца дзеля далейшага вынясення афіцыйных папярэджанняў.

У прыватнасці, лісты атрымалі рэдакцыі сайтаўfreeregion.info і racyja.com.

У абодвух пасланнях міністр інфармацыі нагадвае, што ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу могуць вынесці пісьмовае папярэджанне за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці ўрон дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам (падпункт 1.2 п. 1 арт. 49 закона “Аб СМІ”).

Яна падкрэслівае таксама, што Мінінфармацыі можа заблакаваць рэсурс, калі ўладальніку вынесена 2 і больш папярэджанняў, калі ён не выпраўляе выяўленых парушэнняў ці распаўсюджвае забароненую заканадаўствам інфармацыю (п.1 арт. 51 закона “Аб СМІ”).

Рэдакцыі freeregion.info далі тэрмін на прадастаўленне звестак пра ўладальніка да 15 мая, рэдакцыі racyja.com – да 20-га.  

Старшыня ўправы "Беларускага Радыё Рацыя" Яўген Вапа адзначыў, што, па-першае, СМІ дзейнічае ў межах польскага заканадаўства, а па-другое, сваіх дадзеных ніколі і не хавала:  

“Мы з’яўляемся ўстановай, якая дзейнічае паводле законаў польскай дзяржавы, усе дадзеныя ёсць на нашым сайце. Калі мы падаем запыты адносна акрэдытацыі нашых журналістаў у беларускае МЗС, то там прысутнічае поўная інфармацыя згодна з усімі статутамі. Прасіў бы, можа, каб была каардынацыя паміж міністэрствамі...”

Сітуацыю каментуе старшыня ГА "БАЖ", юрыст Андрэй Бастунец

– Дзеянні Мінінфарма з'яўляюцца следствам ігнаравання ўладамі трансгранічнай сутнасці Інтэрнэту. Упэўнены, што распаўсюд інфармацыі ў Сеціве павінен рэгулявацца міжнароднымі дамовамі, прычым не толькі дзяржаўнымі. Тэрмін "упраўленне Інтэрнэтам" мае на ўвазе ўзгодненыя дзеянні дзяржавы, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. У адваротным выпадку атрымаецца тое, што атрымалася: Мініфарм збіраецца выносіць папярэджанне польскай арганізацыі, якая знаходзіцца па-за межамі юрысдыкцыі Беларусі.

Калі ісці ў гэтым напрамку і далей, то хутка правілы ў Інтэрнэце будуць ўсталёўваць дзяржавы з самым рэпрэсіўным заканадаўствам (Паўночная Карэя, напрыклад).Заўважу, што Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які (арт. 19) прадугледжвае свабоду выказвання меркавання і распаўсюду інфармацыі незалежна ад межаў і звязвае абмежаванні гэтага права з бясспрэчнай неабходнасцю іх у дэмакратычным грамадстве. Мне цікава, якія менавіта матэрыялы на гэтых сайтах (яны не названыя) выклікалі прэтэнзіі Мініфарма і як гэтыя прэтэнзіі суадносяцца з міжнародна-прававымі абавязальніцтвамі краіны, якія службовыя асобы дзяржавы павінны выконваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international