Ці існаваў у савецкі час дысідэнцкі рух ў Беларусі? (відэа)

2015 2015-05-16T21:22:00+0300 2015-05-17T21:38:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dyskusija_palitychnaja_sfera1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канферэнцыя Інстытута "Палітычная сфера", Мінск, 15 траўня 2015

Канферэнцыя Інстытута "Палітычная сфера", Мінск, 15 траўня 2015

Дысідэнцкі рух, нефармальныя арганізацыі 1960-х – 1980-хна гэтую тэму дыскутавалі ўдзельнікі ІV Мінскай канферэнцыі ІнстытутаПалітычная сфера, якая праходзіла 15 – 16 траўня.

Арганізатары канферэнцыі, якая сёлета адбылася пад знакам 30-й гадавіны пачатку перабудовы ў СССР, закранулі тыя аспекты грамадскага і інтэлектуальнага жыцця, якія знаходзіліся па-за жорстка вызначаным сацыялістычным канонам думкі і дзеяння. Адсюль яе назва - “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд”. 

Дысідэнцкі рух быў адной з асаблівасцяў палітычнага жыцця ў СССР. А ці былі дысідэнты ў БССР? Ці існаваў у савецкі час беларускі дысідэнцкі рух? Гэтыя пытанні застаюцца дыскусійнымі, менавіта таму яны былі вынесены на  публічнае абмеркаванне ў межах канферэнцыі. Падчас дыскусіі быў паказаны дакументальны фільм пра беларускага дысідэнта Міхася Кукабаку, падрыхтаваны Праваабарончым цэнтрам “Вясна” у 2014 годзе.

Фільм прадставіла аўтар сцэнарыя Паліна Сцепаненка, якая брала ўдзел у канферэнцыі.

“У шырокім сэнсе да дысідэнцтва ў СССР далучаюцца нацыянальныя, рэлігійныя ды палітычныя рухі; людзі творчых прафесій, якія адмовіліся выконваць ідэалагічныя савецкія нормы. А ў больш вузкім разуменні – гэта група людзей, чые інтарэсы засяродзіліся на барацьбе з парушэннямі грамадзянскіх правоў у СССР. Гэта актывісты руху, які прынята называць «праваабарончым» і які часта атаясамліваюць з дысідэнцтвам ў цэлым”, - адзначыла Паліна Сцепаненка.

 

 Што да героя фільма, то Міхася Кукабаку часта называюць адзіным прызнаным савецкім дысідэнтам з Беларусі. За чатыры судзімасці ён прайшоў тры “псіхушкі”, уключаючы спецпсіхбальніцу турэмнага тыпу, сем лагераў, турму і звыш 20 перасылак і, з яго словаў, на гэтым шляху не сустракаў “палітычных” асуджаных з Беларусі.

Канферэнцыя Інстытута "Палітычная сфера", Мінск, 15 траўня 2015
Паліна Сцепаненка

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international