Баранавічы: адбылося першае паседжанне суда па абскарджанні забароны першамайскага пікета

2015 2015-05-15T10:36:32+0300 2015-05-15T10:36:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-sud-gryk-pershamaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Баранавіцкага раёна пачаўся разгляд справы па заяве Рыгора Грыка, які аспрэчвае забарону правядзення першамайскага пікета мясцовым райвыканкамам. Рыгор Грык лічыць, што забарона акцыі звязана не толькі з тым, што ўдзельнікі хацелі выказаць пратэст у сувязі з ростам коштаў і падзеннем заробкаў працоўных, але і з тым, што пікетоўшчыкі збіраліся патрабаваць адмены Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

Рыгор Грык своечасова падаў заяву на пікет у гарвыканкам і асабістае абавязацельства самастойна прыбраць тэрыторыю пасля правядзення пікета, стварыць групу з 3-х чалавек для ажыццяўлення аховы грамадскага парадку падчас масавага мерапрыемства. Таксама заключыў дамову з гарадской паліклінікай па абслугоўванні першамайскай акцыі салідарнасці працоўных ў дазволеным гарвыканкамам месцы.

На судзе кіраўнік юрыдычнага аддзела гарвыканкама сказаў, што прычына адмовы ў тым, што ў заяве не было сказана, ці будуць ва ўдзельнікаў пікета аўтамабілі і піратэхнічныя сродкі.

Прадстаўнік Рыгора Грыка ў судзе праваабаронца Уладзімір Малей даказваў, што такое паведамленне ў законе “Аб масавых мерапрыемствах” не прадугледжана.

Суд працягнецца 21 траўня. Паводле актывіста, прапановы аб выкліку намесніка старшыні гарвыканкама, што падпісаў адмову і супрацоўніка міліцыі, на якога спасылаўся прадстаўнік гарвыканкама, былі адхілены судом.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international