«Газету Слонімскую» зноў не ўключылі ў падпісны каталог

2015 2015-05-15T08:56:28+0300 2015-05-15T08:56:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta-slomimskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калектыў рэгіянальнай “Газеты Слонімскай” 5 траўня атрымаў пісьмо з РУП “Белпошта” з адказам, што яны зноў адмаўляюцца  ўключыць слонімскае выданне ў падпісны каталог. “5 траўня своеасабліва павіншавала “Белпошта” наш калектыў з Днём друку. У гэты дзень паштальёнка прынесла ў рэдакцыю канверт з мінскім штэмпелем. Унутры знаходзілася паперка, у якой пісалася, што гэтае манапольнае ўнітарнае рэспубліканскае прадпрыемства адмаўляецца ўключаць “Газету Слонімскую” ў падпісны каталог” – паведамляецца на сайце газеты.

Такім чынам, у чарговы раз, пачынаючы з 2006 года, “Белпошта”, спасылаючыся на Грамадзянскі кодэкс РБ, лічыць немэтазгодным бачыць “ГС” у падпісным каталогу сярод іншых айчынных і замежных выданняў.
Некалькі гадоў таму каля 500 чытачоў газеты звярнуліся да “Белпошты”, у Адміністрацыю Прэзідэнта з просьбай аднавіць падпіску і ўнесці “ГС” у рэспубліканскі каталог. Аднак і на гэты калектыўны зварот адказ быў той жа — немэтазгодна. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international