Бярозаўскія ўлады выдалілі з рашэння райвыканкама пункт аб дамове з арганізацыямі па абслугоўванні масавых мерапрыемстваў

2015 2015-05-15T00:53:14+0300 2015-05-15T00:53:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта яны паведамілі праваабаронцам Сяржуку Русецкаму і Тамары Шчапёткінай у пісьмовым выглядзе за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Тарасюка.

У адказе сказана, што ў адпаведнасці з рашэннем Бярозаўскага райвыканкаму ад 26.09.2014 г. № 1070 “Пра ўнясенне дапаўненняў у рашэнне Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 9 лютага 2010 г. №138” пункт 4 выключаны з рашэння Бярозаўскага райвыканкаму ад 9 лютага 2010 г. №138 “Аб парадаку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”.

Разам з тым, Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусі” (артыкул 6 часткі 3 і 4) вызначае: “Рашэнне кіраўніка мясцовага выканаўчага і распарадчага органа альбо ягонага намесніка пра дазвол альбо забарону правядзення масавага мерапрыемства прымаецца з улікам … аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных спраў (далей — паслугі па ахове грамадскага парадку), расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыборкаю тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства… Парадак аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыборкаю тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства, вызначаецца рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога плануецца правядзенне масавага мерапрыемства”.

У такім разе праваабаронцам незразумела, як цяпер выканаць артыкул 6, часткі 3 і 4 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Яны накіравалі запыт з такім пытаннем на імя старшыні Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэту Юрыя Наркевіча і ў Галоўнае упраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Праваабаронцы просяць патлумачыць, якім чынам могуць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на правядзенне мірных сходаў (артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі) ва ўмовах, калі рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму пасля выключэння з яго пункта 4 ніяк не вызначае парадак аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыборкаю тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international