Жыхар Крычава працягвае дабівацца пакарання ўчастковага за падробку дакументаў

2015 2015-05-14T23:56:00+0300 2015-05-15T00:37:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Крычава Мікалай Федарэнка 11 траўня накіраваў заяву на імя пракурора Крычаўскага раёна, у якой просіць расследваць факт знішчэння журнала наведванняў Крычаўскага РАУС за 2014 год і даведацца дакладную дату яго знішчэння. У выпадку выяўлення парушэнняў норм заканадаўства і іншых нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь з боку службовых асоб Крычаўскага РАУС ён просіць прыцягнуць іх да адказнасці, бо, паводле загада міністра ўнутраных спраў журнал наведванняў павінен захоўвацца тры гады, а пазней спісвацца ў архіў.

Копію сваё заявы Мікалай Федарэнка накіраваў таксама заказным лістом на імя пракурора Магілёўскай вобласці.

Нагадаем, што Мікалай Федарэнка 17 красавіка атрымаў адказ на сваю скаргу ў УУС Магілёўскага аблвыканкама на незаконныя дзеянні ўчастковага інспектара міліцыі Крычаўскага РАУС старэйшага лейтэнанта міліцыі Краўцова В. П. і на ліст № Ф-1 ад 13.03.2015 г. ЧВАП начальніка Крычаўскага РАУС Свістунова А. В. https://spring96.org/be/news/76830 Часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама А. П. Васільеў паведаміў Мікалаю Федарэнка, што вывучэнне матэрыялаў службовай праверкі паказала, што ўказываемыя ім абставіны фальсіфікацыі тлумачэнняў участковым Краўцовым нічым, акрамя паказанняў Федарэнкі, не пацвярджаюцца.

“У дадзены час вывучыць запісы ў журнале наведвальнікаў Крычаўскага РАУС за 2014 год не прадстаўляецца магчымым у сувязі з тым, што дадзены журнал знішчаны”, - пісаў А. Васільеў.

Згодна тлумачэнняў участковага інспектара Краўцова, недакладныя запісы ў тлумачэнні сп. Федарэнкі ён зрабіў з яго ўласных словаў, па сваёй няўважлівасці. За праяўленую “няўважлівасць” участковы Краўцоў быў прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці.

Адносна патрабавання спадара Федарэнкі правесці экспертызу почырка яго быццам бы яго роспісу пад тлумачальнай запіскай, А. П. Васільеў паведаміў Мікалаю Федарэнку, што, згодна патрабаванняў КПК РБ, гэта адносіцца да выключнай кампетэнцыі следчых органаў, таму яго зварот перанакіраваны ў Крычаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.

У адказе А. П. Васільеў таксама напісаў, што рашэнне, прынятае па яго звароту, спадар Федарэнка можа абскардзіць у МУС РБ.

Пасля кансультацыі з праваабаронцамі спадар Федарэнка вырашыў пайсці іншым шляхам і найперш накіраваць заяву ў пракуратуру Крычаўскага раёна. Таксама 12 траўня Федарэнка прадставіў узоры свайго почырку ў Крычаўскі раённы аддзел Следчага камітэта і запісаўся на выязны прыём да намесніка начальніка ўпраўлення дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці, які будзе праводзіцца 15 траўня ў Крычаве.

Па словах Мікалая Федарэнкі, яго заява была зарэгістравана ў пракуратуры Крычаўскага раёна толькі пасля настойлівых патрабаванняў з яго боку.

Мікалай Федарэнка скардзіцца на тое, што старэйшы лейтэнант Краўцоў без яго ведама склаў ад яго імя фіктыўнае тлумачэнне ад 22.03.2014 г. па грамадзянскай справе. Таксама пад гэтым фіктыўным тлумачэннем быў зроблены запіс “з маіх слоў запісана дакладна” і падроблены подпіс спадара Федарэнкі невядомай асобай, бо сам Мікалай Федарэнка сцвярджае, што 22.03.2014 г. наогул ні з якімі супрацоўнікамі Крычаўскага РАУС, у тым ліку і са старэйшым лейтэнатам Краўцовым, не сустракаўся, яго наогул не выклікалі ў Крычаўскі РАУС ні ў гэты, ні ў іншыя дні, што можна праверыць па кнізе наведнікаў Крычаўскага РАУС.

Спадар Федарэнка таксама сцвярджае, што ў напісанай быццам бы з яго слоў тлумачальнай утрымліваецца вельмі шмат недакладных звестак, якія ён не мог сказаць і, тым больш, падпісаць. Ён лічыць, што дзеянні ўчастковага інспектара Краўцова падпадаюць пад арт. 427 КК (службовая падробка).

Адпаведную скаргу на дзеянні старэйшага лейтэнанта Краўцова Мікалай Федарэнка раней накіроўваў на імя пракурора Магілёўскай вобласці. Ён прасіў пракурора правесці праверку па ўказаных ім фактах парушэнняў заканадаўства і пры іх пацвярджэнні прыцягнуць участковага інспектара Краўцова В. П. да крымінальнай адказнасці згодна закону, а таксама даць яму пісьмовы адказ ва ўстаноўленыя законам тэрміны. Аднак пракурор Магілёўскай вобласці перанакіраваў яго скаргу для разбіральніцтва ў УУС Магілёўскага аблвыканкама, якое, у сваю чаргу, перанакіравала яе начальніку Крычаўскага РАУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international