Салігорск: Прадстаўнік БХК абмеркаваў з кіраўніцтвам мясцовага Савета дэпутатаў пытанні правоў чалавека

2015 2015-05-14T23:55:37+0300 2015-05-14T23:56:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Рэгіянальны прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка сустрэўся са старшынёй Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзіяй Клішэвіч. На сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя праваабарончыя праблемы беларускай сталіцы шахцёраў. У асноўнымі гутарка ішла пра даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных у рэгіёне ды новае рашэнне мясцовых уладаў аб масавых мерапрыемствах.

Па словах Лідзіі Клішэвіч, даклад аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне ў дадзены момант вывучаецца дэптутамі. Пра вынікі разгляду было паабяцана даць грунтоўны адказ у самы бліжэйшы час. Аднак па пытанні адмены прынятага раённымі ўладамі рашэння “Аб вызначэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў” паміж бакамі ўзнікла пэўнае непаразуменне.

- У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам я запатрабаваў прадставіць мне магчымасць прысутнічаць на паседжанні Савета дэпутатаў пры разглядзе маёй прапановы аб адмене неправавога рашэння салігорскага райвыканкаму і разглядзе майго праекта пастановы аб свабодзе мірных сходаў, - кажа Леанід Мархотка. - Мяне ж абвінвавацілі ў палітычнай заангажаванасці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і заявілі, што на паседжанні прэзідыўма нікога пускаць не будуць. Давялося вяртаць гутарку ў афіцыйна-дзелавое рэчышча і распавядаць пра законнасць маіх патрабаванняў “на пальцах”. У выніку паабяцалі запрасіць мяне на чэрвеньскае паседжанне Савета дэпутатаў.

Агулам праведзеную сустрэчу з кіраўніцтвам дэпутацкага корпусу раёна праваабаронца Беларускага Хельсінксага Камітэту лічыць карыснай. На думку Леаніда Мархоткі, нават такі кволы дыялог з уладамі можа даць станоўчы вынік у канкрэтных пытаннях, датычных правоў чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international