Юрый Рубцоў працягвае галадоўку і рыхтуецца да суду

2015 2015-05-13T12:38:38+0300 2015-05-13T13:01:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou_jury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Палітвязень Юрый Рубцоў, нягледзячы на ўгаворы медыкаў, працягвае галадоўку ў Баранавіцкім следчым ізалятары.

Як стала вядома праваабаронцам, дактары папярэджваюць Рубцова аб тым, што з-за галадоўкі ў яго могуць узнікнуць праблемы з ныркамі. Аднак палітвязень па-ранейшаму адмаўляецца прымаць ежу і п’е толькі гарбату і ваду.

Расследванне крымінальнай справы па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса “ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі” завяршаецца і, верагодна, напрыканцы траўня палітвязня чакае суд. Максімальны прысуд, які можа пагражаць Рубцову па гэтым артыкуле – пазбаўленне волі на тэрмін да трох год.

Падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы органаў дазнання за парушэнне парадку і ўмоў адбыцця пакарання, прадугледжаных часткай 3 артыкула 47 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і правіламі ўнутранага распарадку, якія абавязваюць асуджанага працаваць паводле накіравання адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу. Абвінавачаны чатыры разы адмовіўся ад прапанаваных яму вакантных пасадаў, што ўтварае склад злачынства ў выглядзе ўхілення ад адбыцця пакарання паводле выраку суду.

Нагадаем, Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Палітвязень таксама нязгодны з тым, што ва ўстановах адкрытага тыпу пры прадстаўленні працы парушаецца працэдура працаўладкавання і звальнення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international