Мікалай Дзядок будзе адбываць пакаранне ў калоніі ў Горках

2015 2015-05-13T09:00:53+0300 2015-05-13T11:12:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzjadok1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Стала вядомае новае месца адбыцця пакарання палітвязня Мікалая Дзядка, якога 26 лютага асудзілі  да 1 года дадатковага зняволення за нібыта злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Як паведамляе сайт “Анархічны Чорны Крыж”, гэта калонія ПК-9 для асоб, якія раней адбывалі пакаранне у Горках, вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання:

“Мікалая Дзядка 12 траўня перавялі ў новае месца адбыцця пакарання - у калонію асобага рэжыму ПК-9. Пісаць можна па адрасе: 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16. Карантын”, - паведамляе  “АЧК”.

Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.

Юрыст Павел Сапелка паведаміў, што Папраўчая калонія №9 у Горках прызначаная для зняволеных, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўленне волі. Яна не можа быць калонія асобага рэжыму, паколькі ў папраўчых калоніях асобага рэжыму адбываюць пакаранне асуджаныя мужчыны пры асаблiва небяспечным рэцыдыве злачынстваў, а таксама асуджаныя, якім смяротнае пакаранне ў парадку памілавання заменена пажыццёвым зняволеннем, альбо асуджаныя да пажыццёвага зняволення. Парадкі ў ПК №9 яскрава адлюстроўвае артыкул “Зняволеныя распавялі пра радыкальныя падыходы да выпраўлення ў ПК-9 у Горках”

Праваабарончы цэнтр "Вясна" апублікаваў адкрыты ліст Мікалая Дзядка, у якім палітвязень звяртае ўвагу на грубыя парушэнні правоў чалавека, што знаходзіцца ў зняволенні, недахопы і перажыткі «папраўчых» устаноў, а таксама на несправядлівае пакаранне па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок быў асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г. Мінску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) на 4,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны актывіст на судзе не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Прэзідэнта. Пад час адбыццця пакарання ў канцы траўня 2012 г. паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу на паўгады. Да гэтага яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэнні аб памілаванні. За час знаходжання ў магілёўскай калоніі №15 і 17-й калоніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні. 4 снежня 2012 г. стала вядома, што адмысловая камісія калоніі прыняла рашэнне аб пераводзе Мікалая Дзядка ў турму за шматлікія спагнанні за парушэнне дысцыпліны.

У лістападзе 2014 года, за 3 месяцы да сканчэння тэрміну, на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”. "Следчыя дзеянні" цягнуліся 2 месяцы, потым справа была вернутая пракурорам на даследванне яшчэ на адзін месяц.

Падобным чынам улады пакаралі і былога палітвязня Змітра Дашкевіча. 24 сакавіка 2011 г. Лідэр “Маладога фронту” быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму нібыта за злоснае хуліганства. А 28 жніўня 2012 году, проста ў Глыбоцкай калоніі, асуджаны ізноў — за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі” па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international