Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-05-12T16:08:01+0300 2015-05-18T10:37:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі нечакана зацікавіліся венгерскія палітыкі; Салігорскі праваабаронца патрабуе адмены новага рашэння аб масавых мерапрыемствах; Журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу.

"Каментар Эксперта":  Беларусь другі раз прайшла праз працэдуру Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду. Быў прадстаўлены Дзяржаўны даклад, накіраваны Міністэрствам Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь у Савет па правах чалавека. Падчас выступу ў Жэнэве прастаўніца Міністэрства Юстыцыі заявіла, што некаторыя групы спекулююць на сваім статусе незарэгістраваных па палітычных матывах грамадскіх аб’яднанняў. Сітуацыю каментуе намеснік кіраўніка  ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

“Падзея”: 4 траўня Суддзя Шклоўскага раённага суда Святлана Баранцава прызнала Мікалая Статкевіча вінаватым у парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі, задаволіла хадайніцтва Шклоўскай калёніі № 17  і прыняла рашэння накіраваць палітвязня да сканчэння тэрміну зняволення ў "крытую" турму, а гэта 1 год, 7 месяцаў і 15 дзён. Палітвязеня этапавалі ў турму №4 у Магілёве за нібіта  шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку. Праваабаронцы звязваюць пагаршэнне ўмоў утрымання палітзняволеных найперш з перадвыбарчай сітуацыяй у краіне.

“Асоба”: госць рубрыкі -  расійскі праваабаронца, дырэктар па развіцці Маскоўскай Хельсінкскай групы, эксперт Савета Еўропы, Ганаровы прэзідэнт міжнароднага Моладзевага праваабарончага руху Андрэй Юраў. Праваабаронца щначальвае Крымскую палявую місію па правах чалавека і ў складзе маніторынгавай групы адсочвае сітуацыю ў гэтым рэгіёне. У 2010 годзе ён быў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў праваабарончай місіі і ў Беларусі пасля выбараў 2010 года. 

У музыных паўзах -  кампазіцыі гурта Океан Эльзи.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international