Савет Міністраў парушае заканадаўства аб зваротах грамадзян

2015 2015-05-12T15:39:27+0300 2015-05-12T15:39:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sialiun_vystava_balaj_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Сялюн на выставе "Вышэйшая мера".

Тамара Сялюн на выставе "Вышэйшая мера".

Апарат Савета Міністраў адказаў Тамары Сялюн, маці пакаранага Паўла Селюна, на зварот па ініцыяванні перад Канстытуцыйным судом пытання аб адпаведнасці артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Канстытуцыі Беларусі.

У адказе за подпісам начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Л.І. Астроўскай гаворыцца:

“Інфармуем, што Прэзідыумам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 мая 2015 года прынята рашэнне аб адмове ў задавальненні вашай просьбы аб накіраванні Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку ў Канстытуцыйны суд прапановы аб праверцы на адпаведнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса”.

Аднак, такі неаргументаваны адказ не адпавядае патрабаванням да пісьмовых адказаў на звароты грамадзян у парушэнне Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" (частка 1 артыкула 18), дзе адзначана:

“Пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты павінны быць абгрунтаванымі і матываванымі (пры неабходнасці - са спасылкамі на нормы актаў заканадаўства), змяшчаць канкрэтныя фармулёўкі, якія аспрэчваюць ці пацвярджаюць довады заяўнікаў.

У выпадку, калі ў пісьмовых адказах на пісьмовыя звароты змяшчаюцца рашэнні аб поўнаў або частковай адмове ў задавальненні зваротаў або аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці, у такіх адказах указваецца парадак іх абскарджання”.

Тамара Сялюн ўжо накіравала скаргу на такі адказ Савета Міністраў у пракуратуру Маскоўскага раёна г. Мінска.

На дадзены момант прыйшлі адказы на звароты маці пакаранага з Вярхоўнага суду, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Нагадаем, Ленінскі суд г. Гродна адмовіў Тамары Сялюн ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы ў дачыненні да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па факце накіравання ў адрас заяўніка спецадзення пакаранага сына Паўла Сялюн. Таксама, і Канстытуцыйны Суд палічыў, што Тамара Сялюн для ініцыяцыі ўнясення змяненняў у Крымінальны кодэкс павінна звярнуцца ў адпаведныя органы, а не наўпрост у суд. Пасля гэтага маці расстралянага накіравала звароты усім суб’ектам, якія могуць паўплываць на ўнясенне зменаў ў Крымінальны кодэкс: Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь, Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Павел Сялюн быў прысуджаны да смяротнага пакарання і расстраляны 18 красавіка 2014. Прыблізна праз месяц пасля гэтага яго маці Тамары Сялюн была накіравана спецвопратка пакаранага, у якой ён чакаў прывядзення прысуду ў выкананне. Акрамя таго, ёй не былі паведамленыя дакладны час і месца пахавання П. Сялюн, не было выдадзена яго цела для пахавання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international