Даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных вывучаецца профільным ведамствамі

2015 2015-05-12T08:59:27+0300 2015-05-12T08:59:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova-dyskryminacija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Даклад салігорскіх сябраў Беларускага Хельсінкскага Камітэту аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне вывучаецца профільнымі ведамствамі і стурктурамі дзяржаўных ораганаў улады. Пра гэта паведаміў рэгіянальны прадстаўнік БХК Леанід Мархотка, каментуючы сітуацыю з разглядам даклада зацікаўленымі бакамі.

На дадзены момант вядома, што Савет Міністраў накіраваў даклад у Міністэрства юстыцыі, Міністэрства адукцыі і Мінскі аблвыканкам. У Палаце прадстаўнікоў вывучэнем дакладу займаецца Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы. Генеральная пракуратура перанакіравала дакумент у пракуратуру Мінскай вобласці. Старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч паабаяцала разгледзець даклад на бліжэйшым паседжанні прэзідыума.

З фармальных прычын Адміністрацыя прэзідэнта пакінула даклад без разгляду. Зрэшты, пасля выканання усіх фармальнасцяў спадар Мархотка паўторна накіраваў дакументы ў Адміністрацыю.

Першыя адказы па сутнасці ўзнятых у дакладзе пытанняў салігорскія праваабаронцы спадзяюцца атрымаць ужо на гэтым тыдні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international