viasna on patreon

Салігорскі РАУС ухіліўся ад адказу на запыт аб магчымасці распаўсюду нацыянальнай сімволікі

2015 2015-05-12T08:54:53+0300 2015-05-12T08:54:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sciag-sssr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія актывісты АГП атрымалі адказ з Салігорскага РАУС на свой запыт аб магчымасці легальнага распаўсюду сярод мясцовага насельніцтва бел-чырвона-белых сцяжкоў і афіцыйна зарэгістраванага гістарычнага герба “Пагоня”. Начальнік міліцыі Андрэй Русановіч фактычна ўхіліўся ад наўпроставага адказу на ўзнятае пытанне і папярэдзіў актывістаў аб магчымай адказнасці ў выпадку камерцыйнага распаўсюду гэткай прадукцыі.

Нагодай для такога запыту з боку сябраў АГП ў праваахоўныя органы стаў факт гандлю з пачатку красавіка ў розных частках Салігорска, у тым ліку на вялікай аўтастаянцы каля аднаго з гіпермаркетаў, сцяжкамі былого СССР.

- Па-першае, нас цікавіла, ці легальна дзейнічае тая група невядомых асоб, якая так актыўна і абсалютна бесперашкода з боку праваахоўнікаў ганадлюе савецкай сімволікай у нашым горадзе. Ну і, канешне, у гэтым рэчышчы мы хацелі даведацца, ці міліцыя будзе нам перашкаджаць распаўсюджваць беларускую нацыянальную сімволіку. Да таго ж мы акцэнтавалі ўвагу, што будзем не гандляваць ёй, а бясплатна раздаваць, - кажа адзін з аўтараў запыту салігорац Віктар Малочка.

Па факце незаконнага гандлю ў беларускай сталіцы шахцёраў сцяжкамі былога СССР Салігорскім РАУС была праведзена праверка. Адміністрацыйная вытворчасць па яе выніках была спынена з-за неўстанаўлення ў адвезеныя законам тэрміны асоб, якія падлягаюць прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці. Адначасова кіраўнік салігорскай міліцыі Андрэй Русановіч папярэдзіў аўтараў запыту, што за рэалізацыю тавараў з рук ва неўстаноўленых месцах наступае адмінстрацыйная адказнасць за “парушэнне правіл гандлю і аказанне паслуг насельніцтву”. Пытанне аб магчымасці бясплатнага распаўсюду “ва ўстаноўленых месцах” бел-чырвона-белых сцяжкоў і афіцыйна зарэгістраванага гістарычнага герба “Пагоня” начальнік Салігорскага РАУС наўпрост праігнараваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства