Выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» праходзіць у Мазыры

2015 2015-05-11T15:30:42+0300 2015-05-11T15:35:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vystava_mazyr_30_04_15_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У памяшканні Мазырскага цэнтру прыхільнікаў перамен працуе выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання».

Экспазіцыя змяшчае плакаты з фондаў Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання і мастака Алега Аблажэя.

"Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ выносяцца смяротныя прысуды, - адзначыў мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун. - Ганебна чапляцца за сярэднявечную практыку пакаранняў, трэба рухацца наперад і не рабіць з дзяржавы забойцу".

Нагадаем, выстава ладзіцца ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" і ўжо прайшла ў Мінску, Магілёве, Гомеле, Рэчыцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international