Салігорск: праваабаронца патрабуе адмены новага рашэння аб масавых мерапрыемствах

2015 2015-05-10T22:20:14+0300 2015-05-10T22:20:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка просіць мясцовы Савет дэпутатаў адмяніць рашэнне раённых ўладаў “Аб вызначэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў”.

Рашэнне Салігорскага раённага выканаўчага камітэта №427 "Аб вызначэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў у Салігорскім раёне» было прынята 27 лютага 2015 года і набыло моц 4 красавіка. На думку праваабаронцы, гэты дакумент не адпавядае Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які з'яўляецца часткай дзеючага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь заканадаўства і падлягае непасрэднаму прымяненню. Абмежаванне права на мірныя сходы і свабоднае выказванне сваіх думак магчыма толькі на заканадаўчым узроўні і ў выпадку неабходнасці ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб. Відавочна, што жорсткія амбежаванні ў выглядзе дазволу на правядзенні пікетаў у горадзе Салігорску толькі за высокім плотам стадыёна «Будаўнік» ды старобінскага стадыёна «Случ», а таксама на правядзенне дэманстрацый і вулічных шэсцяў на вельмі кароткай частцы правага боку вуліцы Леніна, з’яўляюцца абсалютна непрапарцыйнымі і недапушчальнымі ў дэмакратычным грамадстве. Праваабаронца нагадвае, што для прававой дзяржавы характэрна свабода асобы і прынцып дазволенасці ўсяго, што не забаронена законам.

Леанід Мархотка таксама даслаў у Савет дэпутатаў свой праект пастановы “Аб свабодзе сходаў у горадзе Салігорску і Салігорскім раёне”. Праваабаронца патрабуе прадставіць яму магчымасць прысутнічаць на паседжанні дэпутатаў пры разглядзе яго прапановы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international