viasna on patreon

Прэвентыўныя затрыманні фанатаў “Дынама” ў Мінску

2015 2015-05-08T11:39:57+0300 2015-05-08T11:46:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dinamo_logo_21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, позна ўвечары 7 мая да аднаго з фанатаў мінскага ФК “Дынама” з вобшукам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Пра гэта паспеў паведаміць сам затрыманы – Юрый Белаусаў. Супрацоўнікі міліцыі пры вобшуку забралі персанальны камп’ютар і планшэт Юрыя, а самаго яго адвезлі ў Фунзенскій РУУС. Верагодна, сёння адбудзецца судовае разбіральніцтва. З чым звязана затрыманне – невядома.

Таксама Ю. Белаусаў распавёў, што да гэтага былі затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам тры фанаты ФК “Дынама-Мінск”. Усе арышты фанаты лічаць прэвентыўнымі перад святам “Вялікай Перамогі”, які цяпер будуць сустракаць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства