viasna on patreon

Брэст: у гарвыканкам пададзены заяўкі на правядзенне пікетаў наконт “дэкрэта аб дармаедах”

2015 2015-05-08T11:00:40+0300 2015-05-08T11:00:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хочуць зладзіць 25 траўня дзесяць пікетаў у розных мікрараёнах горада, каб данесці сваё стаўленне аб недапушчальнасці ўвядзення ў Беларусі прымусовай працы, прадугледжанай Дэкрэтам №3 ад 2 красавіка 2015 года.

“Прымусовая праца не можа быць ужытая ў дачыненні да беларускіх грамадзян, - упэўнены адзін з заяўнікаў правядзення масавага мерапрыемства Уладзімір Вуек. - Наша задача - яшчэ раз нагадаць пра гэта кіраўніцтву краіны і атрымаць падтрымку грамадзян у гэтым пытанні”.

Яшчэ адзін заяўнік пікета, кіраўнік брэсцкай абласной арганізацыі АГП Дыяна Касцюковіч адзначыла, што пытанне прымусовай працы трэба падымаць як мага для больш шырокага грамадскага абмеркавання. “З кожным годам законы ў нашай краіне робяцца ўсё менш гуманнымі, парушаюць асноўныя правы чалавека, якія зафіксаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, - распавяла Касцюковіч. - Права на працу ёсць адным з асноўных правоў, а не абавязкаў, і прадстаўнікі дзяржаўнай улады павінны ставіцца да гэтага з павагай”.

Актывісты плануюць правесці 5 пікетаў у дазволеных уладамі для падобных мерапрыемстваў месцах - стадыёне “Лакаматыў” і парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама яшчэ 5 пікетаў у цэнтры горада і мікрараёне “Усход”. У заяўках сябры АГП спасылаюцца на артыкул 35 Канстытуцыі РБ, артыкул 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і артыкул 4-6 Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства