viasna on patreon

Журналістку Вольгу Чайчыц будуць судзіць за супрацу з «Белсатам»

2015 2015-05-08T09:34:33+0300 2015-05-08T11:29:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Яе вінавацяць па артыкуле 22.9 КаАП (праца без акрэдытацыі на замежныя СМІ). Паводле дзяўчыны, позву ёй не ўручылі асабіста, а даслалі па пошце. 

«Для высветлення абставінаў я прыйшла ў фаніпальскае аддзяленне міліыцыі, дзе праваахоўнікі адмовіліся праводзіць размову па-беларуску. Я папрасіла, каб мне прадставілі перакладчыка, але мне прапанавалі размаўляць па-кітайску. Нібыта ў нас дзве дзяржаўныя мовы, і кожны размаўляе як хоча».

Выклік у міліцыю звязаны з матэрыялам, які з’явіўся на старонцы belsat.eu.

Міліцыянты паказалі дзяўчыне раздрукоўкі з сайта з нядаўнім сюжэтам, які датычыў грамадскага абмеркавання забудовы ў Фаніпалі.

«Як сказаў супрацоўнік пастарунку, супраць мяне асабіста негатыву няма, дадаўшы, што можа гэта і добры матэрыял. Калі б мы проста рабілі матэрыял, але не паказвалі яго, ніякага б правапарушэння не было, але выстаўляць у інтэрнэце мы не мелі права. Таму трэба перадаць справу ў суд, дата якога пакуль не вызначана».

На думку Вольгі, яе будуць судзіць разам з Сяргеем Краўчуком, які таксама раней атрымаў позву за гэты матэрыял.

Сёлета беларускіх журналістаў ужо 12 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП, а агульная сума штрафаў па гэтым артыкуле перасягнула суму ў 60 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства