Мікалая Статкевіча этапавалі ў турму №4 у Магілёве

2015 2015-05-07T08:38:04+0300 2015-05-07T09:04:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-statkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце statkevich.org  з’явілася інфармацыя аб пераводзе згодна судовага рашэння Шклоўскага раённага суда зняволенага палітвязня Мікалая Статкевіча ў турму №4 г. Магілёва. Як паведамляе Марына Адамовіч, жонка палітвязня, яна тэлефанавала ў калонію, дзе дагэтуль адбываў пакаранне Статкевіч, дзе ёй  падцвердзілі, што Мікалай Статкевіч этапаваны ў турму №4 у Магілёве.

“Прайшло крыху больш за 3,5 месяцы з таго часу, як ён пакінуў гэту ўстанову. І зараз ізноў у яе вярнуўся. Пра дату этапу мне гаварыць у калоніі адмовіліся, але, мяркую, гэта адбылося ў той жа дзень, калі адбыўся суд, дакладней, у ноч з 4-га на 5-е траўня. Бо, наколькі мне вядома, у іх этапы па панядзелках. Ды і спяшаліся ж завершыць суд у адзін дзень нездарма. Відаць, і сабрацца толкам не далі, бо Мікола знаходзіўся ў ПКТ, а рэчы яго - ў атрадзе. І тут дэ жа вю. Гэтак жа, у тэрміновым парадку, не даўшы сабрацца, яго этапавалі ў 2012 годзе” – піша Марына Адамовіч.

4 траўня Суддзя Шклоўскага раённага суда Святлана Баранцава прызнала Мікалая Статкевіча вінаватым у парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі, задаволіла хадайніцтва Шклоўскай калёніі № 17  і прыняла рашэння накіраваць палітвязня да сканчэння тэрміну зняволення ў "крытую" турму, а гэта 1 год, 7 месяцаў і 15 дзён

Мікалай Статкевіч — адзіны з былых кандыдатаў у прэзыдэнты, які ўтрымліваецца  дагэтуль у турме пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Суд прызнаў апазыцыйнага палітыка вінаватым у арганізацыі вулічных беспарадкаў і асудзіў на 6 гадоў зняволення. Мікалай Стактевіч не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся падаваць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Мікалай Статкевіч адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі, затым рашэннем суду ад 12 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія,  яго перавялі з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва. 12 студзеня 2015 года быў этапаваны для далейшага адбыцця пакарання ў Шклоўскую папраўчую калонію №17.

Падтрымаць палітвязня можна напісаўшы ліст на наступны адрас: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4, каранцін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international