Выдаўца газеты “Вольны горад” будуць судзіць

2015 2015-05-06T23:41:06+0300 2015-05-06T23:41:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kudraucau-uladzimir-krychau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кудраўцаў.

Уладзімір Кудраўцаў.

Выдавец незалежнай газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 6 траўня атрымаў уведамленне з суда Крычаўскага раёна. Уладзіміру Віктаравічу паведамілі, што разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да яго адбудзецца ў судзе Крычаўскага раёна 15 траўня ў 9-00.

Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у тым, што ён “распаўсюдзіў заведама ілжывую ганебную выдумку” ў дачыненні да оперупаўнаважанага Крычаўскага РАУС Дзямешкі А. В. Адпаведны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні быў складзены начальнікам ААПП Крычаўскага РАУС падпалкоўнікам міліцыі Вусікам І. В. 23 красавіка ў памяшканні Крычаўскага РАУС, куды быў адмыслова выкліканы Уладзімір Кудраўцаў.

Згодна пратакола, “5.04.2015 г ў 13.00 гадзін Кудраўцаў У. В., з’яўляючыся выдаўцом газеты “Вольны горад”, распаўсюдзіў заведама ілжывую ганьбячую выдумку ў адносінах оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Дзямешка А. В., які пагражаў яму ўзбуджэннем крымінальнай справы за паклёп пры разбіральніцтве па яго заяве ў адносінах начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага РАУС Максімавай М.М.”.

Пратакол на выдаўца складзены па арт. 9.2. КаАП («паклёп»), які прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

Сам Уладзімір Кудраўцаў вінаватым сябе не лічыць і сцвярджае, што ніякай інфармацыі паклёпніцкага зместу ў адносінах да Аляксандра Дзямешкі не распаўсюджаваў. Падставай для складання пратакола паслужылі матэрыялы, якія перыядычна з’яўляюцца на розных інтэрнэт-рэсурсах, аб яго спробах прыцягнуць да адказнасці па фактах супрацьпраўных дзеянняў начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марыну Максімаву, дзе таксама ўзгадваецца і оперупаўнаважаны А. Дзямешка, які праводзіў праверку па заяве Уладзіміра Кудраўцава. Раздрукоўкі гэтых матэрыялаў падпалкоўнік Вусік паказваў спадару Кудраўцаву падчас складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Сваю ж заяву ў пракуратуру Крычаўскага раёна з патрабаваннем прыняць меры пракурорскага рэагавання з мэтай неперадузятага і аб’ектыўнага правядзення праверкі ГБЭЗ РАУС і просьбай абараніць яго ад намёкаў і пагроз з боку оперупаўнаважанага ГБЭЗ РАУС А. Дзямешкі Уладзімір Кудраўцаў накіроўваў яшчэ 16 снежня 2014 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international