КПЧ ААН: Беларусь у чацверты раз парушыла права на жыццё

2015 2015-05-06T12:11:48+0300 2015-05-06T12:35:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/burdyka_i_hryshkaucou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка  ў Гродзенскім абласным судзе

Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка ў Гродзенскім абласным судзе

Камітэт ААН па правах чалавека ўстанавіў парушэнне права на жыццё асуджанага 14 мая 2010 года Гарадзенскім абласным судом да смяротнага пакарання Алега Грышкаўцова. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў юрыст Раман Кісляк, які прадстаўляў аўтара скаргі ў гэтым міжнародным органе ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” .

Нагадаем, што 14 траўня 2010 года Алег Грашкаўцоў і Андрэй Бурдыка былі асуджаныя да смяротнага пакарання за злачынствы, якія былі здзейсненыя пад час узброенага нападу на кватэру ў Гародні ў кастрычніку 2009 года.

Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда, гэта ўжо чацвёртае індывідуальнае паведамленне па смяротных прысудах, якое была станоўча разгледжаная ў Камітэце ААН па правах чалавека. У мінулыя гады былі разгледжаны справы ў дачыненні да Андрэя Жука, Уладзіслава Кавалёва, Васіля Юзэпчука. У кожнай з гэтых спраў КПЧ ААН устаноўлены парушэнні права на абарону і справядлівы суд, прымяненне катаванняў і парушэнні права на жыццё.

“Рэспубліцы Беларусь у такіх умовах будзе ўсё складаней ігнараваць і замоўчваць як рашэнні КПЧ па такіх справах, так і ўвогуле праблему смяротнага пакарання ў нашай краіне”- перакананы праваабаронца.

Індывідуальнае паведамленне Алега Грышкаўцова ў Камітэт па правах чалавека ААН было пададзенае 6 снежня 2010 года, зарэгістраванае Камітэтам пад нумарам 2013/2010. У той жа дзень інфармацыя была накіраваная праз МЗС Беларусі кампетэнтным органам.

4 траўня 2015 года праваабаронца Раман Кісляк атрымаў рашэнне КПЧ ААН па гэтай справе. З гэтага рашэння вынікае наступнае: Камітэт прызнае, што Грышкаўцова прымушалі да дачы прызнальных паказанняў, ужываючы ў дачыненні да яго фізічны і псіхалагічны гвалт. Пасля затрымання Грышкаўцова неаднаразова збівалі рукамі і нагамі супрацоўнікі міліцыі. Па гэтай прычыне ў следчы ізалятар чатыры разы выклікалі хуткую дапамогу.

Апроч гэтага Камітэтам устаноўлена, што было парушана права на абарону ў дачыненні да Грышкаўцова, а таксама прынцып прэзумпцыі невінаватасці, паколькі ён не быў дастаўлены ў тэрміновым парадку да суддзі і першы раз сустрэўся з суддзёй толькі праз пяць з паловай месяцаў пасля свайго арышту.

Камітэт ААН па правах чалавека ААН робіць выснову, што было парушана права на жыццё Грышкаўцова, паколькі ён быў асуджаны да смяротнага пакарання пад час судовага працэсу, у ходзе якога парушаліся мінімальныя гарантыі справядлівага суда.

Нагадаем, што 14 траўня 2010 года Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка былі асуджаныя да смяротнага пакарання  праз расстрэл за злачынствы, якія былі здзейсненыя пад час узброенага нападу на кватэру ў Гародні ў кастрычніку 2009 года. 17 верасня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйныя скаргі Бурдыкі і Грышкаўцова і пакінула іх без задавальнення, а прысуд — без змянення. 25 ліпеня  2011 года маці аднаго з растраляных наведала Мінскі следчы ізалятар № 1, дзе асуджаныя да смерці  ўтрымліваліся пад вартай. Начальнік СІЗА пацвердзіў выкананне прысуду, жанчыне выдалі рэчы сына.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international