Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-05-05T11:24:58+0300 2015-05-08T10:28:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Беларускія ўлады зноў не пусцілі ў краіну замежнага праваабаронцу; Пад час ператрусу ў Аляксандра Малчанава забралі вінчэсцер і ўкраінскія сімкі ды іншыя навіны.

"Каментар Эксперта": 26 красавіка ў Мінску прайшла штогадовая акцыя Чарнобыльскі Шлях. “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” цягам некалькіх гадоў праводзяць сістэматычнае назіранне за масавымі мерапрыемствамі ў Мінску, робячы адмысловы маніторынг сітуацыі з праблемай свабоды мірных сходаў.Пра вынікі маніторынгу і спецыфіку Чарнобыльскага шляху-2015 распавяла праваабаронца Наста Лойка.

“Па-за межамі”: 4 траўня ў Жэнэве Рэспубліка Беларусь другі раз прайшла праз працэдуру Ўніверсальнага перыядычнага агляду ў Камітэце ААН па правах чалавека. Дзяржаўны даклад, накіраваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Савет па правах чалавека, утрымлівае афіцыйную пазіцыю ўраду Беларусі па выкананні гэтых рэкамэндацый. Прадстаўнікі беларускай афіцыйнай дэлегацыі вельмі прадказальна сканцэнтраваліся на пазытыўных тэзісах пра сітуацыю ў Беларусі, якія, на жаль, шмат у чым адрозніваюцца ад рэчаіснасці.

“Асоба”: госць рубрыкі - праваабаронца, кіраўнік цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова, праваабаронца ў выгнанні, якая зараз жыве і працуе ў Вільні

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Pomidor-Off.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international