Дэпартамент выканання пакаранняў: фактаў перадузятага стаўлення да асуджанага М. Статкевіча не ўстаноўлена

2015 2015-05-04T09:58:35+0300 2015-05-04T10:14:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпартамент выканання пакаранняў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь адказаў на зварот, накіраваны асветніцкай установай «Цэнтр прававой трансфармацыі» і Праваабарончым цэнтрам "Вясна", адносна фактаў прадузятага стаўлення з боку адміністрацыі Шклоўскай папраўчай калоніі № 17 у дачыненні да Мікалая Статкевіча.

У адказе, які даслаў намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў В. Мандрык, паведамляецца, што “па выніках праверкі фактаў перадузятага стаўлення з боку адміністрацыі ПК № 17 у дачыненні да асуджанага Статкевіча М.В. не ўстаноўлена. Спагнанні ужытыя да асуджанага Статкевіча М.В. у адпаведнасці з патрабаваннямі арт.арт 112, 113 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - КВК) і адпавядаюць цяжкасці і характару дапушчаных ім парушэнняў”.

В. Мандрык таксама нагадвае аўтарам звароту, што ў будучым асуджанаму Статкевічу М.В. належыць звяртацца ў кампетэнтныя органы самастойна або праз сваіх прадстаўнікоў, паколькі, маўляў, згодна з арт. 12 Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, неабходна прыкладаць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы, якія асветніцкай установай «Цэнтр прававой трансфармацыі» і праваабарончым цэнтрам "Вясна" да звароту ня далучаныя.

У лісце тлумачыцца, што ў адпаведнасці з палажэннямі ч. 2 арт. 22 КВК прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і іншыя асобы маюць права наведваць установы, якiя выконваюць пакаранне, па дазволе адміністрацыі гэтых устаноў або адпаведных вышэйстаячых органаў кіравання ўстановамі, якiя выконваюць пакаранне.

На жаль, прадстаўнік Дэпартамента выканання пакаранняў нічого не кажа пра тое, што такі дазвол прадстаўнікам незалежных СМІ і праваабаронцам атрымаць практычна немагчыма.

Нагадаем, што сёння  ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17 адбудзецца суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international