Вольгу Мікалайчык аштрафавалі завочна

2015 2015-05-02T08:10:00+0300 2015-05-04T08:12:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikalajchyk.jpg
Вольга Мікалайчык

Вольга Мікалайчык

Вольгу Мікалайчык завочна аштрафавалі на 2 мільёны. За што рэжысёрка ды актывістка апазіцыі атрымала такі штраф – невядома. Пра гэта яна напісала ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». «Атрымала вельмі цікавы «ліст шчасця». Першамайскі суд даслаў. Суддзя Логвін Людміла (мне напісала ў позве, што я не аплаціла нейкі штраф у 2.250.000 рублёў.

Наколькі я памятаю, у Першамайскім судзе ні адна мая справа не разглядалася, але чамусьці, калі я не аплачу гэтую суму, мяне не выпусцяць за мяжу», – піша яна.

Прычына штрафу ў позве не пазначаная. Нагадаем, 29-га красавіка рэжысёрку затрымалі каля амбасады Расейскай Федэрацыі, калі яна і актывістка Кацярына Садоўская праводзілі перфоманс супраць прыезду байкераў з клуба «Начныя ваўкі» у Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international